Рамонт у памежным пункце пропуску «Кузніца»
У пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы магчымыя ўскладненні ў руху. Тут пачаўся рамонт некаторых будынкаў, якія былі задзейнічаныя ў афармленні грамадзянаў.
Праца будзе доўжыцца тыдзень, паведаміў прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Мытнай службы Польшчы Мацей Чарнецкі.
– З 11-га лютага з шостай гадзіны да 16-га лютага васьмі раніцы будуць пэўныя цяжкасці ў руху для асобаў, якія едуць у Польшчу. Таму звяртаемся з просьбай да падарожнікаў – удакладняць інфармацыю пры планаванні пераезду праз мяжу.
Нагадаем, з новага года чэргі на беларуска-польскіх памежных пераходах памежных істотна зменшыліся. З-за дэвальвацыі беларускага рубля ездзіць у Польшчу на закупы беларусам стала невыгодна.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
