Расеец просіць ва Укріане палітычнага прытулку
Грамадзянін Расейскай Федэрацыі разам з сям’ёй папрасілі ў супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны палітычнага прытулку. Здарылася гэта на памежным КПП у Чарнігаўскай вобласці.
Са словаў грамадзяніна Расеі, прычынай такога кроку стаў сістэмны ўціск на радзіме, які ён зазнаў за крытыку расейскіх уладаў. Гэты ўціск значна ўзмацніўся пасля таго, як на Данбасе распачаўся ўзброены канфлікт. Супраць грамадзяніна РФ была сфабрыкованая крымінальная справа, а паліцыя рэгулярна рабілі ператрусы ў яго кватэры.
Падчас праверкі дзяржаўная памежнай служба і СБУ стала вядома, што грамадзянін Расей сапраўды меў праблемы на радзіме з прычыны крытыкі ўладаў. Уцякача разам з сям’ёй прапусцілі на тэрыторыі Украіны і адправілі ў міграцыйную службу.
За апошнія гады эміграцыя з Расейскай Федэрацыі набылі катастрафічны характар. Толькі за першыя паўгода 2015 года з Расеі з’ехала больш за 470 тысяч чалавек.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя