Расеі трэба адмовіцца ад імперскіх замашак і пачаць паважаць суседзяў



І масквічы хочуць валодаць беларускай мовай. Гісторык і навуковец Канстанцін Драздоў жыве ў Маскве, дзе самастойна вывучае беларускую мову. На фоне ўкраінскіх падзей яго краіну прымаецца за тую, якая асабліва не хоча лічыцца з наяўнасцю суседзяў. Ён сам веданне мовы лічыць знакам павагі да суседзяў.

– Я лічу, што ўжо даўно ў Расеі трэба адмовіцца ад такіх імперскіх замашак. Дагэтуль жа ў Расеі ёсць такія, хто лічыць, што Беларусі няма, што гэта ўсё адзін народ. А ўжо больш 30 гадоў жывём. Розныя дзяржавы, розныя народы. Мы заўсёды былі суседзямі. Кожную мову, як любую іншую, польскую, украінскую, расейскую, так і беларускую мову трэба вывучаць. Хоць ты і расейскамоўны, але трэба ведаць лепш мову і гісторыю.

Канстанцін Драздоў зараз піша навуковую працу па тэме «Палітыка беларусізацыі ў Расейскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспубліцы”. Праца мае быць даступная зацікаўленым пад канец года.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі