Расейска-беларускія фуры заблакаваныя на Чарнігаўшчыне
Украінска-беларускае сумежжа, Чарнігаўская вобласць. Рэпкі, што ў 35 км. ад беларускай мяжы. Расейскія фуры, заблакаваныя ўкраінскімі актывістамі. Аўтацягнікі спераду маюць расейскія нумары, а сзаду – беларускія. Нумар “32” на расейскім нумары сведчыць, што цягач зарэгістраваны ў Бранску. “3” на беларускім нумары фуры сведчыць пра рэгістрацыю яе ў Гомельскай вобласці.
Шалбёрства, звычайная практыка ці наступствы “Саюзнай дзяржавы”?
Фота прадстаўлена Аляксандрам Ясянчуком, “Самаабарона Майдану”
Беларускае Радыё Рацыя