Расейская амбасада абвінавачвае TVN24 у перакручванні словаў



Пасольства Расеі ў Польшчы абвінаваціла тэлеканал TVN24 ў перайначванні словаў кіраўніка дыпламатычнай місіі Сяргея Андрэева.

У выніку пасля інтэрв’ю польскі МЗС выклікаў да сябе расійскага пасла. Як гаворыцца ў лісце амбасады, рэдакцыя тэлеканалу, з амаль 45-хвіліннай размовы з журналістам выкарыстала толькі тыя часткі, якія ствараюць як мага больш негатыўны вобраз госця праграмы. Больш за тое, цытуе ТАСС ліст расійскай дыпмісіі, у анонсе інтэрв’ю наогул ўтрымліваюцца такія фармулёўкі, якія пасол не ўжываў.

Пасля выхаду праграмы ў эфір МЗС Польшчы запатрабаваў тлумачэнні адносна некаторых слоў Андрэева пра пачатак Другой сусветнай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя