Расейская апазіцыя рыхтуе ў Маскве новую акцыю пратэсту
Яна можа адбыцца да канца года. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка руху «Салідарнасць» Пятра Царкова. Дакладная дата правядзення мерапрыемства яшчэ не вызначана.
Па словах Царкова, у выпадку калі апазіцыя прыме канчатковае рашэнне правесці акцыю ў сталіцы, яна будзе ўзгоднена з мэрыяй. Яшчэ адзін актывіст «Салідарнасці» Сяргей Давідзіс адзначыў, што сярод магчымых тэм маючай адбыцца акцыі эканамічная сітуацыя ў Расеі, а таксама становішча ва Eкраіне. «Сітуацыя ў грамадстве і вакол Расеі такая, што нейкая грамадская рэакцыя можа быць запатрабаваная», – сказаў ён.
Папярэдні буйная акцыя «Камітэта пратэстных дзеянняў», які аб’ядноўвае некалькі апазіцыйных арганізацый, адбылася ў Маскве 21 верасня. Тады апазіцыянеры зладзілі шэсце па бульварах ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава.
Беларускае Радыё Рацыя