Людміла Аляксеева атрымала прэмію імя Вацлава Гавэла
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прысудзіла штогадовую прэмію Вацлава Гавэла ветэрану расейскага праваабарончага руху – Людміле Аляксеевай. Дысідэнтка савецкай эпохі, адна з самых паважаных змагарак за правы чалавека ў Расеі, атрымала прэстыжную ўзнагароду ў час сесіі ПАРЕ ў Страсбургу. У 2013 годзе першым лаўрэатам прэміі Вацлава Гавэла стаў кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Ён адначыў, што ўзнагарода Людмілы Аляксеевай падкрэслівае тую складаную сітуацыю, у якой сёння знаходзіцца грамадзянская супольнасць Расеі:
– На працягу апошняга часу найбольш актыўныя і вядомыя праваабарончыя арганізацыі ў Расеі падвяргаліся бесперастанным атакам. Зразумела, што гэта робіцца не проста, гэта сённяшняя дзяржаўная палітыка – адказ на тую прынцыповую пазіцыю, якую нашыя калегі, расейскія праваабаронцы займаюць у гэты складаны час.
Прэмія імя Вацлава Гавэла памерам 60 тысяч еўра штогод прысуджаецца асобам і арганізацыям за “выбітныя дзеянні ў абарону правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі”.
Беларускае Радыё Рацыя