Расейскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў



Пілот перамешчанага ва Украіну расейскага верталёта Мі-8 28-гадовы Максім Кузьмінаў атрымае ўзнагароду — 500 тысяч даляраў у грыўневым эквіваленце.

Украінская разведка заклікае расейцаў пайсці за яго прыкладам, піша «Украінская праўда», спасылаючыся на прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Андрэя Юсава.

23 жніўня стала вядома, што верталёт Мі-8 Узброеных сіл Расеі апынуўся ва Украіне ў выніку працяглай спецаперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пілот і ягоная сям’я знаходзяцца ва Украіне, сям’ю загадзя вывезлі з РФ.