Расейскі спецназ высадзіўся пад Берасцем
31 сакавіка для ўдзелу ў сумесных батальённых тактычных вучэннях у Берасце прыбылі прадстаўнікі Узброеных сіл Расеі.
Вучэнні з баявой стральбой пройдуць з 5 па 7 красавіка на палігоне Берасцейскі, паведамляе „Беларуская ваенная газета„.
У БТУ прымуць удзел парашутна-дэсантная рота 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў УС РФ і 317-й гвардзейскі асобны мабільны батальён 103-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі. Будзе задзейнічана каля 400 вайскоўцаў, 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.