Расейскі вайсковец прызнаўся, што збіў „Боінг-777”
Адзін з расейскіх вайскоўцаў Вадзім Хома прызнаўся, што сядзеў за тым букам, якім быў збіты „Боінг-777”.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы „УКантакце”.
„Чаканне моманту мачыць укропаў цягучае чаканне, калі ляснецца… Прыгадваю, як сядзеў ЗА ТЫМ БУКам, тады не было такога напружання. Калі спыталі „шкада тых людзей, хто там быў”. Адказаў: „Усе памром калі-небудзь”. І гэта праўда. Затое ў іх пахаванні прыстойныя, у адрозненні ад тых, хто гіне штодзень. Не, не шкада. І ўсім, хто быў у камандзе – не шкада Так трэба было…”, – заявіў ён.
Па стане на 09:45 24 верасня старонка Хомы ў сацсетцы ўжо недаступная.
Раней Хома ўжо выхваляўся сваімі „подзвігамі” на Данбасе.
Ён выклаў у сацсетках фотаздымкі, па якіх можна прасачыць за тым, як войскі РФ перасоўваліся па тэрыторыі Украіны. Акрамя таго, ён задакументаваў свае злачынствы і зверствы ва Украіне.
Пасажырскі самалёт „Боінг-777” кампаніі „Malaysia Airlines”, які выконваў рэйс Амстэрдам – Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня ў Данецкай вобласці. Загінулі 298 чалавек, у тым ліку маленькія дзеці.
ЗРК „Бук” – зенітна-ракетны комплекс, прызначаны для барацьбы з паветранымі цэлямі на сярэдніх вышынях да 18 км. На ўзбраенні мае чатыры ракеты.