Расейская тэхніка спрабуе прарвацца ва Украіну (абноўлена)
Украінскае войска спыніла расейскую бронетэхніку, якая ішла ва Украіну. Пра гэта паведамляе каардынатар групы „Інфармацыйны Супраціў” Дзмітрый Тымчук. Раніцай тэхніка спрабавала прарвацца з тэрыторыі Расеі ва Украіну ў раёне Новаазоўска. Паводле Тымчука, асноўная частка калоны спынена агнём украінскіх сілаў. Частка калоны працягнула рухацца ўглыб тэрыторыі Украіны. А гэта, паводле папярэдняй інфармацыі, дзесяць БТР-аў, два танкі і два КамАЗы.
* * *
Расейскія танкі і БТР-ы ўварваліся ва Украіну, рухаюцца на Марыюпаль. Украінскае агенцтва УНІАН паведамляе, што сёння раніцай калона расейскіх войскаў ўвайшла на тэрыторыю Украіны, пачала абстрэльваць Новаазоўск і рушыла на Марыюпаль.
Расейскія войскі ўвайшлі ўглыб тэрыторыі Украіны на 4–5 кіламетраў, а дазор прайшоў крыху далей — на 10 кіламетраў. Украінскія памежнікі адступілі, адлегласць паміж імі ды войскамі агрэсара — 3-4 кіламетры.
Украінскія вайскоўцы налічылі не менш за 10 танкаў, на БТР-ах — сцягі дэсанту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота iskra-news.info