Расейскія вайскоўцы скідаюць трупы сваіх жаўнераў у шахты



Пра гэта на сваёй старонцы ў сацсетцы напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

„У раёне н.п.Свярдлоўск зафіксаваныя скіды трупаў расейскіх вайскоўцаў у шурф адной з непрацуючых шахтаў”, – паведаміў ён.

Акрамя таго, па словах Тымчука, у памежных раёнах РФ каля мяжы з Украінай і ў паўночнай частцы акупаванага Крыма працягваецца канцэнтрацыя падраздзяленняў арміі Расеі, узбраенняў і вайсковай тэхнікі.

У Крыму зафіксавана перакідка да адміністрацыйнай мяжы з Херсонскай вобласцю некалькіх комплексаў СПА.

Тымчук таксама заявіў, што расейскае вайсковае камандаванне патрабуе ад кіраўніцтва баевікоў фальсіфікацыі «доказаў злачынстваў» украінскіх вайскоўцаў. Дадзенае патрабаванне зыходзіць ад Генеральнага штаба УС РФ і датычыцца раёнаў, з якіх украінскія войскі былі адведзены ў апошні час для выраўноўвання лініі абароны.

Як паведамляў УНІАН, украінскія вайскоўцы працягваюць працу над абсталяваннем лініі абароны ад Марыупаля да Валнавахі.

unian.net