Расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па аэрапорце Адэсы



Расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па аэрапорце Адэсы, паведамляе Адэскі гарадскі савет са спасылкай на камандаванне „Поўдзень” украінскай арміі. Паводле іх звестак, у выніку ўдару пашкоджана ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта, і выкарыстоўваць яе цяпер немагчыма.

Адэскія каналы пішуць аб некалькіх, магчыма, трох выбухах ракет.

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Максім Марчанка паведамляе, што ракетны ўдар па аэрапорце Адэсы быў нанесены з Крыма берагавым ракетным комплексам „Бастыён”.

Марчанка пацвердзіў, што ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта пашкоджана.

Таксама нагадаем, у Адэсе ўзмацняюць каменданцкую гадзіну з-за магчымых правакацый у горадзе: яна працягнецца з вечара 1 траўня да раніцы 3 траўня.

Фото: скрыншот з відэа