Расейцы скралі з Херсонскай вобласці 15 тыс. карцін – Цэнтр нацыянальнага супраціву
У Сімферопаль прыбылі чатыры грузавікі з нарабаванай маёмасцю з захопленай Расеяй тэрыторыі Украіны, у прыватнасці з Херсонскай вобласці. Пра гэта 12 лістапада паведаміў сайт створанага Сіламі спецыяльных аперацый ВСУ Цэнтра нацыянальнага супраціву.
Па дадзеных цэнтра, расейцы вывезлі з Херсонскага мастацкага музея імя Аляксея Шаўкуненкі і іншых культурных устаноў Херсонскай вобласці амаль 15 тыс. экспанатаў. У пастаяннай экспазіцыі музея былі прадстаўлены іканапіс XVII – пачатку XX стагоддзя, украінскае мастацтва II паловы XIX – пачатку XX стагоддзя, а таксама працы сучасных мастакоў.
Акрамя таго, акупанты забралі сантэхніку, у тым ліку і ўнітазы, і бытавую тэхніку.