Расейцы з Польшчы ў Беларусь спрабавалі вывезці 86 кг гашышу



Кантрабанду больш за 86 кг гашышу вартасцю 4 млн злотых (1,1 млн даляраў) на памежным пераходзе ў Тэрэспалі спынілі функцыянеры Надбужанскай памежнай службы. Двое грамадзян Расеі, падазраваныя ў кантрабандзе, затрыманыя.

Спроба кантрабанды адбылася 31 жніўня на памежным пераходзе з Беларуссю ў Тэрэспалі. Памежнікі звярнулі ўвагу на ненатуральныя, вельмі нярвовыя паводзіны жанчыны і мужчыны, грамадзян Расеі, якія выязджалі з Польшчы. Пасля пільнага кантролю іх аўтамабіля былі знойдзеныя пакеты розных памераў, у якіх было алеістае рэчыва. Аказалася, што гэта гашыш.

Суд арыштаваў падазраваных на тры месяцы. Ім пагражае да 15 гадоў турмы. Следчыя не выключаюць затрымання чарговых асоб.

radyjo.net

Фота: nadbuzanski.strazgraniczna.pl