Расейцы здымаюць фільм пра „Наваросію”
У Расеі паскоранымі тэмпамі здымаюць кароткаметражны прапагандысцкі фільм пра вайну ў „Наваросіі” пад назвай „Праўда”.
Рэжысёрам карціны стаў Алег Джураеў, які працуе над фільмам пры падтрымцы аб’яднання „Белый аист” і здымачнай групы „Рассвет”.
Па словах фатографа Андрэя Румянцава, які зрабіў фотарэпартаж са здымачнай пляцоўкі ў Калінінградзе, сюжэт „Праўды” пабудаваны адразу на некалькіх лініях.
„Сюжэт драмы „Праўда” закранае адразу некалькі бакоў канфлікту і чалавечых лёсаў: байцоў Нацыянальнай гвардыі Украіны і апалчэння ДНР, амерыканскіх наймітаў, вайскоўцаў спецыяльных падраздзяленняў міліцыі спецыяльнага прызначэння „Беркут” карнага батальёна „Азоў” і, вядома ж, расейскіх журналістаў”, – напісаў Румянцаў у сваім ЖЧ.
Як ужо раней паведамлялася, супраць расейскіх фільмаў ва Украіне ўвядуць забарону.
[Not a valid template]
