Расея апынулася ў канцы спісу самых бяспечных для жыцця краін



Расея заняла 152 месца з 162 у рэйтынгу самых бяспечных для жыцця краін.

CKsOPq9UsAA6HmJ

У спісе яна знаходзіцца паміж Нігерыяй і Паўночнай Карэяй. Рэйтынг з’явіўся на сайце Vision of Humanity.

Першае месца ў рэйтынгу самых бяспечных для жыцця краін заняла Ісландыя. За ёй ідуць Данія, Аўстрыя, Новая Зеландыя Швейцарыя, Фінляндыя, Канада і Аўстралія. Замыкае спіс Чэхія.

Да прыкладу, Вялікабрытанія заняла 39 месца, Францыя – 45, ЗША – 94 месца.

Казахстан апынуўся на 87 месцы, Беларусь – на 110 месцы. Украіна заняла 150 месца.

Пасля Расеі, якая апынулася на 152 месцы, ідуць Пакістан, Дэмакратычная рэспубліка Конга, Судан, Самалі. Замыкаюць спіс Ірак ды Сірыя.

У 2014 годзе Расея таксама заняла 152 месца. У 2013 краіна апынулася на 153 месцы.

tvrain.ru