Расея атакавала Кіеўскую вобласць дронамі-камікадзэ
232-гі дзень вайны ва Украіне. Расея атакавала Кіеўскую вобласць дронамі-камікадзэ. Пра гэта паведамляе агенства УНІАН. Прылёт пацвердзіў кіраўнік Макараўскай абшчыны Вадзім Токар.
У вобласці таксама працавала супрацьпаветраная абарона. „Ёсць прылёт па нашай абшчыне. Звяртаюся да адміністратараў усіх груп і каналаў! Не асвятляйце дакладнае месца трапляння, аб’ект і ступень разбурэнняў”, – заявіў чыноўнік. У цэнтральнай Украіне працягваецца паветраная трывога.