Расея пагражае аднавіць пераслед ухілістаў часоў СССР
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы настойліва рэкамендуе грамадзянам Літвы, якія ў 1990-91 гадах па закліку літоўскіх уладаў адмовіліся служыць у савецкай арміі, не наведваць Расею, Беларусь ды іншыя дзяржавы, якія не з’яўляюцца чальцамі Еўразвяза ці НАТА.
Гэты заклік звязаны са спробай праваахоўных органаў Расеі аднавіць крымінальны пераслед гэтых асобаў.
Паводле літоўскага боку, ад прымусовай службы ў савецкай арміі адмовіліся больш за паўтары тысячы чалавек. Некаторых з іх прымусова даставілі ў воінскія часткі, некаторыя адбылі турэмныя тэрміны, астатнія – хаваліся.