Расея пагражае спыніць пастаўкі газу ў Еўропу
Расея спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, калі еўрапейскія краіны будуць рээкспартаваць яго ва Украіну.
Пра гэта расейскі міністр энергетыкі Аляксандр Новак заявіў нямецкаму выданню Хандэльс-Блат. Паводле яго словаў, Еўразвяз павінен прытрымлівацца заключаных дамоваў, якія не прадугледжваюць рэверсу ў іншыя краіны.
