Расея планавала анэксаваць яшчэ 8 украінскіх рэгіёнаў?



1401256743_1396170536_poroshenkoРасейская Федэрацыя планавала анэксаваць яшчэ як мінімум восем украінскіх рэгіёнаў. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка падчас выступу перад вайскоўцамі ў Харкаўскай вобласці.

–  Падчас сустрэчы з вайскоўцамі ў горадзе Чугуеве, што непадалёк Харкава, Пётр Парашэнка заявіў літаральна наступнае: “Гэта вы зрабілі немагчымым наступ ворага ўглыбіню Украіны, які, акрамя аншлюса Крыма і Севастопаля, планаваў анэксаваць яшчэ як мінімум восем украінскіх рэгіёнаў”. Пётр Парашэнка не ўдакладніў, якія менавіта ўкраінскія рэгіёны планавалася анэксаваць, але размова, відавочна, ідзе пра Левабярэжную Украіну.

Украінскі прэзідэнт таксама заявіў, што падчас святкавання Дня незалежнасці верагоднасць эскалацыі канфлікту на Данбасе ўзрастае.

У СБУ таксама неаднаразова заяўлялі пра магчымы наступ баевікоў на Дзень Незалезнасці.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота baomoi.com