Расея пратэстуе супраць мабілізацыі, якую напярэдадні абвясціў Пуцін



Не вельмі актыўна там хочуць ехаць ваяваць на тэрыторыю Украіны. Дзясяткі чалавек выйшлі на акцыі ад Іркуцку да Масквы і Санкт-Пецярбурга. Паліцыя жорстка акцыі разганяла. Выйшлі на вуліцы не толькі праціўнікі вайны, але і тыя, хто можа атрымаць позву на вайну ва Украіне. Паведамляюць тэлеграм-каналы.

– У мяне двое дзяцей падыходзіць пад прызыў, і я не хачу застацца адна, я адна іх гадавала! Я не хачу застацца без сваіх дзяцей на старасці год! За што? За тое, каб забіваць іншых людзей?

Ілюстрацыйнае фота

Па падліках праваабаронцаў паліцыя затрымала больш за тысячу чалавек у 38 гарадах краіны. Усе актывісты выціснутыя з краіны, а тыя хто выходзяць на вуліцы – рызыкуюць патрапіць пад пераслед. Кажа рэгіянальная расейская журналістка. Яе імя не называем. Яны жыве ў невялікім горадзе, дзе, дарэчы, пратэст не адбыўся.

– Тая малая частка, якая засталася, яна рэальна малая. Я гляджу на сібірскія гарады, там гэтых хлопцаў вельмі паважаюць, там дзе выходзяць па 10-15 чалавек. Выходзіць вельмі малы працэнт. Пратэстныя акцыі былі абвешчаныя а 7-й гадзіне вечара. Я сама пайшла паглядзець. На мітынг прыйшоў журналіст і мянты, больш нікога не было. Некага ажыятажу я не ўбачыла. Пратэст у нас задушаны проста на пні.

Уладзімір Пуцін выпусціў указ аб частковай мабілізацыі ў Расеі на поўнамаштабную вайну. Што можа сведчыць пра пашырэнне ваенных дзеянняў ва Украіне. Паводле міністра абароны Сяргея Шайгу мабілізуюць на вайну 300 тысяч рэзервістаў.

Беларускае Радыё Рацыя