Расея працягвае нарошчваць вайсковы патэнцыял у анэксаваным Крыме
На паўвостраў перакінутыя часткі марской пяхоты, ударная авіяцыйная група, танкі, а таксама караблі Чарнаморскага флота. Усе гэтыя ўзбраенні і вайсковыя групоўкі прызначаныя пераважна для наступу, а не для абароны.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– У Маскве не прыхоўваюць планаў па далейшай мілітарызацыі анэксаванага паўвострава. Алег Белавенцаў, упаўнаважаны прадстаўнік Уладзіміра Пуціна ў Крыме, падчас візіту ў Севастопаль заявіў: “Было даручэнне прэзыдэнта Расейскай Федэрацыі зрабіць з Крыма непрыступную фартэцыю. І гэтае даручэнне ўжо выкананае”. Прадстаўнік расейскага прэзыдэнта дадаў, што неўзабаве на поўвостраў паступіць і іншае сучаснае ўзбраенне. Так, у Севастопалі чакаюць з’яўлення шасці субмарын.
Паводле аналітыкаў НАТА, усё гэта сведчыць пра магчымасць далейшага наступу на Украіну з тэрыторыі Крыма. Паўночнаатлантычны альянс у адказ узмацняе сваю прысутнасць на Чорным моры.
Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота obozrevatel.com