Расея выдаткуе 2 млрд рублёў на прасоўванне расейскай мовы за мяжой
Асноўным кірункам вызначаная прастора СНД.
Рассупрацоўніцтва атрымае на распаўсюд расейскай мовы за мяжой у тры разы больш сродкаў, чым раней. Гэта прадугледжана Федэральнай праграмай „Расейская мова” на 2016-2020 гады, перадае РБК. У рамках гэтай праграмы Рассупрацоўніцтва займаецца распаўсюдам расейскай мовы за мяжой — пераважна ў краінах СНД.
Кіраўніца Рассупрацоўніцтва Любоў Глебава паведаміла, што на бліжэйшыя пяць гадоў на гэтыя мэты ведамству вылучана 2 мільярды расейскіх рублёў. Акрамя СНД, па яе словах, ведамства накіруе сваю працу на краіны Еўропы.
Фота topwar.ru
