Распрацаваны законапраект, які дазволіць Міхалу Жызнеўскаму надаць званне Героя Украіны



Беларусу Міхалу Жызнеўскаму могуць даць званне Героя Украіны. Гэта стане магчыма пры ўнясенні зменаў у закон. Як паведаміў валанцёр Андрэй Стрыжак, апаведны законапраект распрацавалі дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, якія дапамагаюць сям’і Жызнеўскага:

– Закон, які зараз дзейнічае ва Украіне, закон пра дзяржаўныя ўзнагароды, выключае такую магчымасць, а менавіта ўзнагароду іншаземцаў гэтым высокім званнем. Група людзей, якія займаюцца дапамогай сям’і Жызнеўскага, і з беларускага боку, і з украінскага боку, у тым ліку і група дэпутатаў Вярхоўнай Рады, распрацавалі законапраект, які дазволіць унесці змены ў закон і вынесці па-новаму пытанне пра ўзнагароджанне Міхаіла Жызнеўскага і яшчэ двух грузінскіх валанцёраў, якія таксама загінулі на Майдане.

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ў час сустрэчы з бацькамі Жызнеўскага паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб Міхал Жызнеўскі, які загінуў адным з першых на ўкраінскім Майдане год таму, атрымаў званне героя Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя