Расейскія войскі не выпускаюць людзей з акупаванай Херсонскай вобласці
7 дзень расейскія жаўнеры не выпускаюць людзей з акупаванай Херсонскай вобласці. На месцы чакае больш за тысячу машын. Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі Херсонскай вобласці Генадзь Лагута, сітуацыя ў рэгіёне складаная.

На акупаванай тэрыторыі яшчэ каля паўмільёна жыхароў. Гуманітарны калідор афіцыйна не быў створаны, але людзі пакідалі тэрыторыю, часта рызыкуючы сваім жыццём. З 11 траўня дзейнічае нефармальны дазвол на выезд, але расейскія вайскоўцы перашкаджаюць мірным жыхарам пакідаць акупаваныя тэрыторыі, паведаміў Аляксандар Вілкул – мэр Крывога Рога, у які прыбываюць уцекачы з Херсонскай вобласці:
– На Берыслаўшчыне расейцы зноў трымаюць больш за тысячу машын з людзьмі, якія жадаюць пакінуць акупаваную Херсонскую вобласць. Тысяча аўтамабіляў – гэта прыкладна пяць тысяч чалавек, якія гатовыя прымаць бежанцаў кругласутачна. Абодва чыноўнікі пацвердзілі, што хворыя і пажылыя людзі начуюць у машынах без вады і ежы.
