Расце колькасць спроб незаконнага пераходу польскай мяжы
Некалькі дзён запар польскія памежнікі паведамлялі ў сярэднім пра 200 спробаў на дзень.
У чацвер было прадухілена ўжо каля 300 парушэнняў мяжы. За суткі ў Падляскім ваяводстве памежнікі спынілі 298 незаконных спробаў трапіць у Польшчу.
Трое нелегальных мігрантаў затрыманыя. Усе яны — грамадзяне Ірака. Астатніх мігрантаў адправілі назад у Беларусь.
