„РАЗАМ супраць пагрозаў суверэнітэту Беларусі”



Пад сценамі Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку ў Скверы Вольнай Беларусі пачалася акцыя беларускай дыяспары пад назвай «РАЗАМ супраць пагрозаў суверэнітэту Беларусі». Удзельнікі акцыі выступаюць супраць ️прысутнасці расейскіх вайсковых базаў, ПВК „Вагнер”, падраздзяленняў Галоўнай ваеннай пракуратуры і вайсковага следчага аддзелу Следчага камітэта Расеі на тэрыторыі Беларусі.

Гучыць гімн „Пагоня”.

Сабралася каля 50 чалавек.

Удзельнікі трымаюць антываенныя плакаты, лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

Да мітынгоўцаў далучылася „Паспалітае рушанне” з Беластоку.

Камандзір з пазыўным Шляхціц заклікаў далучацца да калявайсковых фармаванняў і змагацца за Беларусь.

Прадстаўнік „Народнай грамады” прыцягнуў увагу да лёсу Мікалая Статкевіча, і Паўла Севярынца. Свабода палітвязням! – гучыць у Скверы Вольнай Беларусі.

Выпадковыя мінакі-чачэнцы з задавальненнем здымаюць акцыю беларусаў ля Консульства на тэлефон. Ва Украіне змагаюцца і за Вольную Ічкерыю, незалежную ад Расеі.

Слова ўзяў Сяргей Верамеенка, які агучыў патрабаванне выхаду з Беларусі любых расейскіх сілаў. Бо свету патрэбная Вольная Беларусь.

Праведзены паралелі са жнівеньскім путчам і распадам СССР. Змаганне за Беларусь і Украіну мусіць праходзіць пад разуменнем таго, што рэжым Расеі можа пасці у любы момант.

Выступае прадстаўнік „Паспалітага рушання”, які агучыў інфармацыю па наборы ў „Паспалітае рушанне”. Патрэбныя ўсё мажлівыя зацікаўленыя, офісныя супрацоўнікі, шафёры, кухары. Патрэбная дапамога. Зараз трэба забыцца на звады і масава ісці наперад.

Анансаваны марш да гадавіны выбараў у нядзелю 6-га жніўня, марш па горадзе, збор ля помніка Пілсудскаму а 16-й.

Беларускае Радыё Рацыя