„Разбітае сэрца пацана”: Няхай усе вернуцца ў Беларусь, і да сустрэчы ля менскай стэлы!
У цэнтры Беластока адбыўся вечаровы канцэрт беларускага гурта „Разбітае сэрца пацана”.
Пра новы альбом „Ашчучэнія”, які быў прадстаўлены падчас выступу, распавёў фронтмэн гурта Дзяніс Тарасенка:
– Наш новы альбом называецца „Ашчучэнія”, яго прэзентавалі 31 жніўня. Ён зараз даступны на ўсіх стрымінгавых пляцоўках. Яго можна спампаваць, паслухаць. Мы яго пісалі яшчэ ў Менску, яшчэ да падзеяў. Гэта такая рэфлексія над тым, што з намі адбывалася. Таксама тэма пратэстаў не абмінула, ёсць песні ўключаныя ў альбом „Бег”, „Шэры квадрат”, песня „Ашчучэнія”, якая дала назву альбому, але не ўвайшла ў сам альбом.
Бліжэйшыя канцэрты гурту „Разбітае сэрца пацана” пройдуць ва Украіне: у Кіеве, Адэсе і Львове. Пазнаёміцца з новым альбомам гурта „Разбітае Сэрца Пацана”, які быў вымушаны пакінуць Беларусь, можна на Soundcloud.
Беларускае Радыё Рацыя