„Разбітае Сэрца Пацана” ў Беластоку
Хлопцы ствараюць песні пераважна на трасянцы. Гэтая сумесь беларускай і расейскай моваў зразумелая для многіх беларусаў, а таксама „атлічная” мова для палітычнай і сацыяльнай сатыры.
Нядзіўна, што гурт называецца „Разбітае Сэрца Пацана”, RSP спяваюць пра няшчаснае каханне, якое лірычны герой праносіць праз разнастайныя неспрыяльныя сацыяльныя і палітычныя падзеі ў Беларусі.
Гурт існуе больш за 15 гадоў, ён пачынаўся як дуэт Дзяніса Тарасенкі (баян) і Паўла Гарадніцкага (фартэпіяна). Праз некаторы час да іх далучыліся Андрэй Асіпчык (бас -гітара) і Аляксандр Кавалёў (бубны), а баян і фартэпіяна замянілі электрагітара і сінтэзатар.
У гэтым складзе RSP выпусцілі 5 альбомаў, у канцы жніўня чакаецца выпуск шостага альбома „Ашчушчэнія”!
У 2020 годзе музыкі ўдзельнічалі ў пратэстным руху ў Беларусі: яны выходзілі на акцыі, гралі дваровыя канцэрты.
На апошнім канцэрце ўсе ўдзельнікі гурта РСП разам са слухачамі (67 чалавек) былі арыштаваныя беларускімі ўладамі і апынуліся за кратамі, дзе правялі 15 дзён. Пасля вызвалення музыкі даведаліся, што ўлады забаранілі ім граць канцэрты на тэрыторыі Беларусі.
Палова гурта вырашыла пакінуць Беларусь і з’ехалі ва Украіну, каб адчуваць сябе свабодна і бяспечна. Цяпер у РСП ёсць магчымасць уз’яднацца і граць канцэрты толькі за межамі Беларусі.
Канцэрт РСП у Беластоку адбудзецца 11 верасня ў Harold Pub, Warszawska 29.
Білеты ў перадпродажы 40 зл., у дзень канцэрту 50 зл.
Квіткі онлайн: https://www.ebilet.pl/muzyka/rock/rozbitaje-serce-pacana/
Стацыянарны продаж: Harold Pub