Разбітае Сэрца Пацана ўпершыню ва Ўроцлаве



Гурт Разбітае Сэрца Пацана выступае з гастролямі па ўсёй Польшчы. 4 верасня хлопцы завітаюць ва Ўроцлаў, дзе штодзённа усё больш і больш беларусаў.  Беларусаў чакае сатыра, вострыя тэмы і прэзентацыя новага альбому. Гурт РСП спявае песні пра няшчаснае каханне, якое лірычны герой праносіць праз разнастайныя неспрыяльныя сацыяльныя і палітычныя падзеі ў Беларусі. Гурт існуе ўжо больш за 15 гадоў і за гэты час паспеў выпусціць 5 дыскаў, а ў канцы жніўня чакаем выхаду VI паўнафарматовага альбому “Ашчушчэнія”.

У 2020 годзе музыкі актыўна ўдзельнічалі у пратэстах у Беларусі: выходзілі на акцыі, гралі на дваравых канцэртах. На апошнім выступе ўсе ўдзельнікі гурта РСП разам са слухачамі (67 чалавек) былі арыштаваныя і апынуліся за кратамі, дзе адсядзелі 15 сутак. Пасля вызвалення музыкі даведаліся, што ўлады забаранілі ім граць на тэрыторыі Беларусі. Палова калектыву вырашыла ў мэтах бяспекі выехаць ва Украіну. Зараз гурт уз’яднаўся і зноў мае магчымасць даваць канцэрты але ўжо за мяжой. Гурт рушыў у вялікі тур па Польшчы, каб паказаць, што іх так проста не зломіш! Гурт выступіць 4 верасня а 19:30 у Klub Łącznik – Czasoprzestrzeń (ul. Tramwajowa 1-3). Білеты 40-50 злотых на уваходзе і на https://goout.net/pl/rozbite-serce-pacana/szpriur/

Беларускае Радыё Рацыя