Разбудоўваецца інфраструктура на беларуска-польскай мяжы



Абодва бакі вядуць перамовы ў справе разбудовы дарожнага памежнага пераходу Кузніца – Брузгі. Ідзе пра пашырэнне палос руху да чатырох у адзін бок. Цяпер на пераходзе маем дзве паласы для адпраўлення з Беларусі і дзве з Польшчы. Разбудова пачнецца яшчэ ў гэтым годзе, кажа дырэктар дэпартамента інфраструктуры Падляшскаяй ваяводскай управы Эва Стаховіч.

Беларускі і польскі бакі хочуць разбудаваць участак пры самай мяжы, зрабіць па 4 паласы руху на выездзе з Польшчы і на ўездзе ў Беларусь і наадварот. Такім чынам, агулам будзем мець 8 палос руху. Гэта адназначна палепшыць камунікацыйнасць і хуткасць перасячэння мяжы на гэтым памежным пераходзе.

Разбудова палос руху на пераходзе ў Кузніцы – Брузгах будзе каштаваць 2 мільёны злотых. Закнчэнне прац запланавана на 2019 год.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток