„Разглядаем любыя крокі”



Польшча разглядае любыя крокі для сваёй абароны на фоне пагаршэння сітуацыі бяспекі праз прысутнасць наймітаў групы „Вагнера” ў Беларусі, але закрыццё мяжы з’яўляецца крайняй мерай. Пра гэта ў інтэрв’ю CNN заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

PAP/Mateusz Marek

Ён адзначыў, што Польшча хацела б пазбегнуць рашэння аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю.

Намеснік кіраўніка МЗС дадаў, што закрыццё мяжы з’яўляецца крайняй мерай, але ў выпадку нападаў на Польшчу і спробаў дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне „ў нас можа не застацца іншага выйсця”. Ён падкрэсліў, што пагроза з боку Беларусі „з’яўляецца вельмі рэальнай”, паколькі „вагнераўцы” ажыццяўлялі спробы пранікнуць на польскую тэрыторыю.

Ён распавёў, што Польшча разгортвае ўсё больш войскаў паблізу беларускай мяжы, аднак не ўдакладніў іх колькасць.

Беларускае Радыё Рацыя