Рэабілітацыйнаму Цэнтру «ЛАНКА» («Звяно») ў Кіеве патрабуецца фінансавая дапамога
Ва Украіне з ліпеня беларускіх і украінскіх ваяроў з фронту прымае рэабілітацыйны цэнтр „Ланка”. „Ланка”– прыватная ініцыятыва, якая фінансуецца за кошт беларусаў, а таму мае патрэбу ў пастаяннай фінансавай дапамозе, каб працягваць працу.

Кажа кіраўніца аб’яднання „Звяно”, якое курыруе Цэнтр, Таццяна Гацура-Яварская:
– Грошы патрэбныя на арэнду будынка. Цяпер яшчэ і на ацапленне, зараз ужо зіма. Адпаведна паднімаюцца кошты на ўтрыманне будынка. Ну і на іншае патрэбныя грошы у тым ліку на медычныя паслугі – абследаванне, лекі, масаж. На жаль, ад пачатку працы Цэнтра мы так і не збіралі поўную суму для таго, каб аплочваць працу некаторых супрацоўнікаў. На сённяшні дзень з-за недахопу сродкаў не працуем у поўным рэжыме, прымаем менш кліентаў, чым маглі б, і гэта застаецца валанцёрскай працай.
Вядома, што рэабілітацыйны цэнтр „Ланка” дапамогае беларускім і ўкраінскім ваярам – дзеючым ваеннаслужачым і ветэранам ЗСУ – аднавіць псіхічнае і фізічнае здароўе, а таксама рэадаптавацца пасля службы ў ЗСУ альбо вярнуцца з новымі сіламі на фронт. Паслугі Цэнтра бясплатныя.
Вы можаце дапамагчы, робячы штомесяцовыя ці аднаразовыя ахвяраванні ад 5 USD.
Падрабязнасці тут.
Цалкам матэрыял:





Фота з архіву Цэнтра «Ланка».
Беларускае Радыё Рацыя
