Рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя наведалі падляшскія школьнікі



Вучні са школы ў Арэшкаве наведалі рэдакцыю нашага радыё. Дзецям, якія вывучаюць беларускую мову, было цікава, як працуе Беларускае Радыё Рацыя.

Моладзь вывучае беларускую мову, у тым ліку слухаючы беларускамоўныя перадачы на радыё, кажа настаўніца Ірэна Герасімюк:

– Мы прыехалі на спектакль “Помста” і заехалі на Радыё Рацыя. У гэтай студыі ўпершыню. У нас усе вучні вывучаюць беларускую мову, дзяўчаткі вельмі здольныя. Было цікава, як выглядае радыё ў якім робяцца перадачы.

У Непублічнай пачатковай школе ў Арэшкаве беларускую мову вывучаюць усе вучні. Мова вывучаецца факультатыўна, паколькі выкладаецца, як мова нацыянальнай меншасці.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя