Рэгіянальная аперацыйная праграма для Падляшскага ваяводства



Грошы для беспрацоўных на адкрыццё свайго бізнесу ці дафінансаванне для прадпрыемстваў на новыя тэхналогіі. Пачаліся першыя адкрытыя конкурсы ў межах Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы для Падляшскага ваяводства. Зацікаўленых чакае 100 мільёнаў злотых. Конкурсы датычаць таксама інвестыцыйнага развіцця прадпрыемстваў, аховы прыроды ды прафесійнага навучання моладзі. На стажыроўкі ў розных падляшскіх прадпрыемствах прызначана ажно 20 мільёнаў злотых, кажа дырэктар Дэпартамента рэгіянальнага развіцця Маршалкоўскай управы Даніель Гурскі:

– Патрэбна прафесійнае навучанне, стажыроўка на прадпрыемствах, трэба, каб мы былі канкурэнтаздольнымі. А для гэтага мы мусім мець шмат кваліфікаваных кадраў.

Больш інфармацыі пра конкурсы ў межах Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы можна знайсці ў інфармацыйных пунктах еўрапейскіх фондаў у Беластоку, Ломжы ды Сувалках.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя