Рэйдэрскія захопы ў Крыме
Так званая нацыяналізацыя, або рэйдэрскія захопы ў Крыме адбываюцца цяпер пастаянна. Чарговы доказ – Сімферопальскі рынак, больш за шасцьсот работнікаў якога хочуць проста выгнаць, перадае Тэлеканал навінаў „24”.
Уладальнікі павільёнаў на рынку не ведаюць, што рабіць, бо гэта адзіная магчымасць зарабіць грошы. Людзі адзначаюць, што ў перадпенсійным узросце яны нікому нідзе не патрэбныя. „Такая вось новая ўлада, якую мы выбіралі. Мы думалі – яна для людзей, а аказваецца – толькі для адміністрацыі „, – кажа ўладальніца павільёна. „Нас тут лічаць быдлам”, – кажа іншы жыхар Сімферопаля.
Прадаўцы не хочуць пакідаць свае працоўныя месцы, кажуць, што не дадуць так званай „уладзе” знесці свае крамы. Свае правы будуць адстойваць законнымі метадамі. Калі гэта не спрацуе, заяўляюць, што пойдуць з пікетамі ў Маскву.
Фота news.allcrimea.net