Рэйкі паміж Гародняй і Беластокам плануюць мадэрнізаваць



Адрэзак чыгункі ад беларускай мяжы да Беластока плануюць мадэрнізаваць. Мадэрнізаваныя рэйкі даўжынёй 60 км спалучаць Беласток праз Сакулку і Кузніцу Беластоцкую з беларускай мяжой. Лінія будзе прызначана для таварнага і пасажырскага руху, будзе служыць для міжнародных і рэгіянальных спалучэнняў.

Сённяшняя хуткасць пасажырскіх і таварных цягнікоў – гэта каля 60 км/г – павінна будзе павялічыцца ў два разы. Дзякуючы ўзмацненню рэек і эстакад можна будзе павялічыць вагу тавараў. У кожным вагоне можна будзе правезці больш на 10 тон.

Кампанія PKP (Polskie Linie Kolejowe) падпісала дамову з кансорцыумам іспанскіх фірмаў на стварэнне тэхніка-эканамічнага абгрунтавання работ. Праект павінны падрыхтаваць да 2016 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота wspolczesna.pl