Рэкордная кантрабанда для Кузніцы



Кантрабанда ў памеры 18,5 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваная ў пераробленым пад яе мікрааўтобусе, была выяўлена ў Кузніцы супрацоўнікамі мытнай службы. Кіраваў транспартным сродкам 50-гадовы грамадзянін Беларусі.

Падчас дагляду ў даху, падлозе, дзвярах і бакавых сценках транспартнага сродку былі знойдзены цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі. Вартасць схаваных цыгарэт – 250 тысяч злотых. Гэта самая вялікая ў гэтым годзе тытунёвая кантрабанда на памежным пераходзе ў Кузніцы.

Незаконны тавар і аўтамабіль, прызначаны для перавозкі кантрабанды, канфіскаваныя. Кіроўца-кантрабандыст адкажа за здзейсненае злачынства перад судом. Яму пагражае вялікі штраф.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl