Рэкордная кантрабанда цыгарэт затрымана ў Будзіску



656 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак былі канфіскаваныя ў Будзіску афіцэрамі KAS і супрацоўнікамі Падляшскага мытнага і падатковага ўпраўлення. Незаконныя тытунёвыя вырабы былі схаваныя ў грузавіку, якім кіраваў 50-гадовы грамадзянін Літвы.

Гэта адна з найбуйнейшых выкрытых кантрабанд за апошнія некалькі гадоў.

Супрацоўнікі KAS спынілі для праверкі паблізу польска-літоўскай мяжы ў Будзіску грузавік на літоўскіх нумарных знаках. Паводле дакументаў, у прычэпе грузавога аўтамабіля мусіла быць мэбля. У ходзе праверкі паўпрычэпа грузавіка ўдзельнічала бельгійская аўчарка – Gotam, як аказалася, замест заяўленай мэблі грузавік запоўнены незаконнымі цыгарэтамі.

У агульнай складанасці ў грузавіку афіцэры знайшлі 656 тысяч пачак цыгарэт без акцызных марак.

Калі б канфіскаваныя  тытунёвыя вырабы трапілі на рынак Польшчы, страты Дзяржаўнага казначэйства склалі б больш за 14 млн. злотых.

Супраць літоўскага вадзіцеля пачата крымінальная справа, рэквізаваныя цыгарэты і грузавік, які выкарыстоўваўся для іх транспарціроўкі. Мужчына быў затрыманы і заключаны пад варту на 3 месяцы. Яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 10 гадоў.

podlaskie.kas.gov.pl