Рэкордная колькасць людзей прысутнічала на трэцім Дуброўскім кірмашы
Сярод прадуктаў пераважалі дуброўскія сыры, мясныя вырабы і хатнія напоі. Як падкрэслівае Галіна Радуха з Дуброўскага таварыства лакальнага прадукту, вырабы нагадваюць смакі дзяцінства:
– Яны проста захапляюцца, калі спрабуюць гэты хлеб, спечаны ў печы. Хлеб з маслам. Гэта смак дзяцінства. Хлеб гэты пякла ці мама, ці бабка ў хаце. ЛЮдзі вяртаюцц да дзяцінства, да карэнняў сваіх вяртаюцца.
Трэці Дуброўскі кірмаш прыцягвае штораз больш людзей. Чарговы кірмаш плануецца праз год.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
