Рэкордная колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы
Зафіксаваная рэкордная колькасць спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Польскія памежнікі паведамляюць пра рэкордную колькасць спробаў парушыць мяжу за суткі.
“Шостага кастрычніка памежнікі зафіксавалі 667 спробаў незаконнага перасячэння мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні польскай памежнай службы ў Twitter. Большасць спробаў была спыненая, затрыманыя толькі сем чалавек. Усе яны — грамадзяне Турцыі. Акрамя таго, за дапамогу ў нелегальным пераходзе мяжы арыштаваныя 13 чалавек, сярод якіх 10 іншаземцаў.
Напярэдадні таксама з’явілася інфармацыя, што Менск пачаў скарачаць патокі патэнцыйных мігрантаў. Паводле звестак польскіх спецслужбаў, МЗС Беларусі прыпыніла выдачу віз грамадзянам з краін Афрыкі і Блізкага Усходу. Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што Менск больш не прымае пасажыраў, якія вылятаюць з іракскага аэрапорта Арбіл — нават тых, у каго ёсць віза.
Беларускае Радыё Рацыя