Рэлігійны канфлікт у Цярнопальскім раёне



У Цярнопальскім раёне, што ў Заходняй Украіне, выбухнуў рэлігійны канфлікт. Прычынай яго стала спрэчка між прыхільнікамі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

У вёсцы Кацярынаўка, што ў Крамянецкім раёне Цярнопальскай вобласці, ёсць толькі адна праваслаўная царква, у якой па чарзе ідуць багаслужбы прыхільнікаў маскоўскага і кіеўскага праваслаўя. Згодна традыцыі, ключы ад царквы перадаваліся ад адной праваслаўнай грамады да другой адразу пасля багаслужбы, але ж пасля апошняй багаслужбы святар маскоўскай праваслаўнай царквы адмовіўся аддаваць ключы прадстаўнікам Кіеўскага патрыярхату.

Пасля таго, як вернікі УПЦ КП вырашылі правесці службу ў царкве, маскоўскі святар і яго памагатыя гвалтам паспрабаваў яе прыпыніць. Прыхільнікі Маскоўскага патрыярхату прывезлі з сабой каля 200 “цітушак”, пасля чаго між дзвюма рэлігійнымі грамадамі адбыліся жорсткія масавыя закалоты.

Маштабнае разгортванне канфлікту спыніла міліцыя і батальён “Цярнопаль”. Абодва бакі канфлікту дамовіліся вырашыць канфлікт за сталом перамоваў.

https://www.youtube.com/watch?t=224&v=5Xn1GZXVr5s

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя