Рэспубліка Ужупіс пашырыла дыпламатычны корпус у Беларусі
20 ліпеня 2017 года ў Вільні, у Рэспубліцы Ужупіс (Зарэчча), адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія прызначэння Амбасадараў.
Міністр замежных спраў Рэспублікі Ужупіс (Зарэчча) Томас Чэпайціс і Алена Танкачова.
Міністр замежных спраў Рэспублікі Ужупіс (Зарэчча) спадар Томас Чэпайціс адзначыў, што ў гэтым годзе Рэспубліка істотна пашырыла сваю дыпламатычную прысутнасць у Беларусі і мае ў сувязі з гэтым вялікія надзеі на развіццё культурных стасункаў.
Амбасадарамі прызначаныя: Алена Танкачова ў беларуска-літоўскім памежжы з рэзідэнцыяй у Каптарунах; Паліна Сцепаненка (Качаткова) ў беларуска-расейскім памежжы з рэзідэнцыяй у Воршы; Ірына Сухій у пытаннях экалогіі.
Тытула Ганаровага амбасадара ў свеце кніг атрымаў кот Пануліс, які жыве ў букіністычай кнігарні на Зарэччы.
Ужупіс (Зарэчча) – арт-раён Вільні за ракой Віленкай (Вільняле). 1 красавіка 1997 года насельнікі арт-раёна абвясцілі тут Незалежную Рэспубліку Ужупіс – са сваім сцягам, гімнам, святамі, Канстытуцыяй, якая перакладзеная на беларускую мову.
Зарэчча (Ужупіс) 25 сакавіка 2017 года
У Рэспублікі з насельніцтвам у сем тысяч жыхароў і плошчай у 60 гектараў ёсць свой прэзідэнт – рэжысёр Ромас Лілейкіс, міністры, консулы ды амбасадары.
Беларускае Радыё Рацыя