Роберт Гаўкоўскі: Сярод лідараў гісторыі роварнага руху ў Польшчы – клуб з Берасця
Музей спорту і турызму ў Варшаве правёз у Беласток перасоўную выставу пад назвай „Язда на ровары па дарогах і бездарожжах Каралеўства Польскага”.

Пра беларускі след у польскай гісторыі ровараў распавёў супрацоўнік музея, доктар хабалітаваны Роберт Гаўкоўскі:
– Мы прыехалі ў Беласток з такой выставай, а таксама гістарычнай лекцыяй пра роварнай турыстыку, паказваем першыя вандроўкі. У вёсках часта лічылі гэтых раварыстаў, як нейкіх людзей з космасу. Былі ў клубах з Берасця, такая група беларускіх раварыстаў у 30- гадах, у грeпе некалькіх дзясяткаo найлепшых раварыстаў, якія ўдзельнічалі ў Tour de Pologne.
Выстава пра гісторыю роваранага руху ў Польшчы экспануецца ў гістарычным факультэце Універсітэта ў Беластоку і будзе даступная для вольнага агляду да 9-га лістапада ўключна.













Беларускае Радыё Рацыя
