Роберт Тышкевіч: Дагэтуль не было такой агрэсіі ў дачыненні да кандыдата
Так заявіў Роберт Тышкевіч пасля аб’яўлення вынікаў экзіт-полу, згодна з якімі Анджэй Дуда перамагае ў выбарах. Кіраўнік выбарчага штабу Браніслава Камароўскага адзначыў, што дэмакратыя не складаецца з саміх перамогаў, а сапраўдны пераможца павінен часам адчуць горыч паразы.
Пры гэтым палітык дадае, што яго хвалюе з’ява агрэсіі, якую можна было заўважыць падчас гэтай выбарчай кампаніі.
– У гэтай кампаніі фактычна не было ніводнага перадвыбарчага спаткання Браніслава Камароўскага, якога не паспрабавалі б перарваць ці нават зрабіць немагчымым яго правядзенне. Двойчы мы змаглі ідэнтыфікаваць арганізатараў.
Па выніках экзіт-полу кандыдат ад партыі “Грамадзянская платформа” Браніслаў Камароўскі набраў 48 адсоткаў галасоў.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота radiopolsha.pl