Роберт Тышкевіч: Складаная сітуацыя на польскай мяжы перш за ўсё «б’е» па мясцовых беларусах



Дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч абнародаваў зварот да прэм’ер-міністра Польшчы Маравецкага з заклікам садзейнічаць у фінансаванні рамонту дарог, які былі моцна пашкоджаны ваеннай тэхнікай ля польска-беларускай мяжы. Ён прадставіў маштабы пашкоджання і фотафіксацыю праблемных надзелаў:

„У Белавежы знішчана толькі што выбудаваная вуліца Палацовая, у цэнтры Белавежы. На веласцежцы, якую зрабілі ў мінулым годзе. паркуюць цяжкія вайсковыя машыны. Вуліцы Гурная і Вжосовая ў Гайнаўцы знішчаныя да такой ступені, што разбураная не толькі сама вуліца, але і яе частка непасрэдна пад асфальтам: інфраструктура каналізацыі, вадаправоду, электрычнасці. І гэтых разбурэнняў усё больш і больш. Найбольш балюча для лакальнага грамадства тое, што гэтыя дарогі будаваліся праз шмат гадоў, коштам невялікіх фінансаў лакальных самакіраванняў”.

Роберт Тышкевіч таксама ацаніў сацыяльна-культурнае жыццё на памежжы, дзе ўведзена надзвычайнае становішча:

„Там, дзе закрыта, нічога немагчыма, бо там забарона праезду, і ў сувязі з гэтым немагчыма нічога зрабіць. Гэта таксама вялікая страта для беларускага грамадства, якое галоўным чынам тут жыве. Шмат культурных падзеяў было скасавана праз гэтую сітуацыю. Гэта вельмі паганым чынам ўплывае на насельніцтва памежжа”.

На думку Роберта Тышкевіча, сітуацыя на польска-беларускай мяжы патрабуе належнай кампенсацыі з боку дзяржавы ўсёй той шкоды, якая можа быць нанесена ваеннай неабходнасцю на землях Беласточчыны і Падляшша.

Фота аўтара:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя