„Rockowisko Hajnówka 2017”
У суботу 29-га ліпеня ў Гайнаўцы пройдзе фестываль „Rockowisko Hajnówka 2017„. Фанаты року пачуюць гурты, якія выконваюць музыку розных напрамкаў.
Кажа галоўны арганізатар фестывалю Тамаш Ціханюк:
– Павінна быць вельмі добрая музыка, якой няма ў афіцыйных медыях, незалежны андэрграўнд. Стараемся, каб была музыка розных накірункаў, а таксама каб выступілі найлепшыя гурты з Гайнаўшчыны.
Запланаваны выступ на фестывалі рок-гурта „:B:N:” (Беларусь), на жаль, не адбудзецца. Прычынай стала кепскае самапачуванне лідара і вакаліста гурта Алеся Лютыча.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя