„Родныя словы”: канцэрт салідарнасці з Беларуссю
Апошнія падзеі ў Беларусі не пакідаюць без увагі беларусаў, якія па розных прычынах былі вымушаныя пакінуць сваю Радзіму. Гарадзенец Сяргей Ласік ужо звыш дзесяць гадоў жыве ў Беластоку. Як кажа Сяргей, падзеі ў яго родным горадзе ды ва ўсёй Беларусі, не дазваляюць быць абыякавым да того, што адбываенцца. Разам са сваімі сябрамі, таксама выхадцамі з Беларусі, яны вырашылі зладзіць канцэрт “Родныя словы“, каб падтрымаць беларусаў, якія змагаюцца за свабоду:
– „Родныя словы” – гэта важная падзея для беларусаў у Беластоку. 22 жніўня ў кавярні “Лялькі” мы будзем спяваць у знак падтрымкі роднага краю і салідрнасці з беларусамі ў Беларусі. Важная нам ваша прысутнасць. Жыве Беларусь!
Канцэрт “Родныя словы” адбудзецца сёння ў тэатральнай кавярні “Лялькі” у Беластоку. Пачатак а 18-й гадзіне.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя