Рок-гурт „The Road Dogs” з Менску выступіць у Беластоку
Музыкі граюць перад усім рок і блюз. Канцэрт пройдзе ў вядомым рок-блюз пабе “Шэсцян”.
У мінулым годзе менскі гурт прымаў удзел у юбілейным канцэрце Міхала Келяка. Паводле арганізатара канцэрта Тамаша Зеліка, гурт настолькі спадабаўся госцям, што вырашылі запрасіць яго як галоўную зорку.
– Усе госці канцэрту былі ўражаны рок-н-ролам з-за ўсходняй мяжы. Паводле маіх назіранняў за некалькі гадоў арганізацыі падобных канцэртаў, магу сцвердзіць, што ў Польшчы павінны вучыцца ад іх граць рок-н-рол.
Канцэрт гурта „The Road Dogs” пройдзе 15 лістапада ў клубе “Шэсцян” па вуліцы Варшаўскай 30. Канцэрт пачынаецца ў 20.30. Квіткі можна набыць на месцы ў клубе.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
